ASOT 400

Набліжаецца 400-ы выпуск найбольш значнага радыёшоў транс музыкі. (далей…)
Апошнія 12 гадоў Ralph Kyau і Steven Moebius Albert вызвалялі велізарную энергію ў кірунку танцпляца. За гэты час яны стала дапамагалі сваёй уласнай нямецкай фабрыцы таленту (Stoneface & Terminal, Mirco de Govia, Ronski Speed, Sonorous і Marc Marberg), і прадстаўлялі планеце трансу адзін з найвялікшых электронных танцавальных лэйблаў. Каб мы таксама не забывалі, што яны развілі свой уласны, зараз добра вядомы гук неа-трансу і як дзі-джэі яны скалынулі па-чартоўску шмат танцпляцаў! (далей…)
Цяпер стала магчымым персаналізаваць вашу старонку iGooglе любым з 4 розных скінаў з выявай Tiësto. (далей…)
Імя Mike Dierickx можа й не пазнавацца аматарам транса. Але калі гучаць імёны M.I.K.E., Push, Plastic Boy, Absolute або адзін з 60 псеўданімаў, які ён скарыстаў для выпуску трэкаў, вам варта ведаць, што мы кажам аб адным з лепшых прадзюсараў, якіх можа прапанаваць транс-сцэна.


Дзякуючы поспеху апошняга альбома Twice In A Blue Moon, знакаміты дзі-джэй і прадзюсар Ferry Corsten хутка пачне першае сусветнае турнэ жывых канцэртаў, названае “Twice In A Blue Moon: The Experience” (TIABM: The Experience) з дэбютнай імпрэзай 29-га траўня ў Putra World Centre у Куала-Лумпур, Малайзія. (далей…)
Сайт trance.nu распытаў Tony з Above & Beyond аб іх апошнім праекце, Anjunadeep:01 і хуткіх з’яўленнях на WMC (Winter Music Conference) у Маямі.

Карэспандэнт: Як бы Вы апісалі адрозненне паміж Above & Beyond, Oceanlab і гукамі Anjunadeep?
Tony: Above & Beyond - назоў гурта, Oceanlab – праект, які мы робім з Justine Suissa, а Anjunadeep – лэйбл, які канцэнтруецца на вобласці паміж хаўсам і трансам (далей…)

Sander van Doorn скончыў два афіцыйных рэмікса на сінгл Spaceman дамінуючага ў чартах інды-гурта The Killers. Пасля эксклюзіўнага сэта ў радыёшоў Pete Tong‘a на BBC Radio 1, гэты рэліз верагодна будзе хітом! (далей…)
9-га сакавіка выйшла чарговая кампіляцыя Markus Schulz’а з папулярнай штогадовай серыі, якая падае магчымасць пачуць тыповы стыль яго бягучых сэтаў. Крыніца натхнення на гэты раз – адзін з самых уплывовых клубных кангламератаў ва ўсім свеце – канадскі горад Таронта.
