Tiësto перамагае на IDMA 2008 у Маямі!

Красавік 2, 2009 - 12:47 дп 9 Comments

rus-09-04-02-tiesto-wins-big-at-the-idma26-га сакавіка Маямі прымаў 24-я штогадовыя Winter Music Conference і International Dance Music Awards. З чатырма ўзнагародамі ў найважнейшых намінацыях найбольшы поспех меў галандскі монстар танцавальнай музыкі Tiesto. Winter Music Conference у Маямі – штогадовая падзея ў індустрыі танцавальнай музыкі, што збірае лепшых прафесіяналаў са ўсяго міру. Асноўны момант канферэнцыі – цырымонія International Dance Music Awards.

Tiësto атрымаў узнагароды ў катэгорыях Лепшы Сола-выканаўца, у якой ён перасягнуў такія гучныя імёны як Madonna і Britney Spears, Лепшы Сусветны Дзі-джэй, Лепшы Падкаст за яго радыёшоў Tiësto’s Club Life на Radio538 і Лепшая Дзі-джэй-кампіляцыя. “Я думаю, што выдатна атрымаць гэтыя ўзнагароды. Тым больш гэта здарылася дзякуючы прыхільнікам, якія галасавалі за мяне. Я дзякую усім за падтрымку!”