ASOT 400

Набліжаецца 400-ы выпуск найбольш значнага радыёшоў транс музыкі. Яно паўстала ў 2001-м годзе і з кожным годам павялічвала колькасць слухачоў. A State Of Trance Armin van Buuren’а не раз прызнавалася як найбольш масавае радыёшоў у стылі транс і наогул электроннай музыкі.
A State Of Trance 400, як і папярэднія юбілейныя выпускі, відаць, будзе адзначаны больш, чым годна. Свет скалынуць 3 вечарынкі з удзелам найболей запатрабаваных дзі-джэяў: 16 красавіка ў горадзе Butan, Нямеччына, 17 красавіка – у клубе бірмінгемскім клубе Air, ну а 18 – у клубе Maassilo, што ў Ратэрдаме, на радзіме сусветнага дзі-джэя №1. Armin van Buuren выступіць у ролі вядучага і будзе прымаць шматлікія віншаванні ад вядомых госцяў. Квіткі на ўсё 3 ночы амаль прададзеныя.
Дарэчы, пагаворваюць, што радыёшоў хутка можа быць уключана ў кнігу рэкордаў Гінэса як самае папулярнае і шматнацыянальнае ў свеце.