Лепшае ад дуэта Kyau & Albert

Сакавік 21, 2009 - 6:53 пп 12 Comments

The Best of Kyau & Albert 2002-2009Апошнія  12 гадоў Ralph Kyau і Steven Moebius Albert вызвалялі велізарную энергію ў кірунку танцпляца. За гэты час яны стала дапамагалі сваёй уласнай нямецкай фабрыцы таленту (Stoneface & Terminal, Mirco de Govia, Ronski Speed, Sonorous і Marc Marberg), і прадстаўлялі планеце трансу адзін з найвялікшых электронных танцавальных лэйблаў. Каб мы таксама не забывалі, што яны развілі свой уласны, зараз добра вядомы гук неа-трансу і як дзі-джэі яны скалынулі па-чартоўску шмат танцпляцаў!

У гэтым месяцы лэйбл Euphonic выпускае 100-й. Цяжка сказаць, шмат гэта або мала. Такім чынам, каб надаць падзеі ўрачыстую афарбоўку, яны выпускаюць адмысловы альбом. ‘The Best of Kyau & Albert 2002 – 2009′, злучае тыя трэкі, да якіх яны прыклалі свае рукі. Альбом уключае трэкі ‘Kiksu’, ‘Walkdown’, ‘Velvet Morning’ ‘Are You Fine’, ‘Megashira’, ‘Made of Sun’, і акрамя таго, новы сінгл ‘Be There 4 U’ (рымейк цудоўнага ‘Outside’).