Інтэрв’ю з Tony з Above & Beyond
Сайт trance.nu распытаў Tony з Above & Beyond аб іх апошнім праекце, Anjunadeep:01 і хуткіх з’яўленнях на WMC (Winter Music Conference) у Маямі.

Карэспандэнт: Як бы Вы апісалі адрозненне паміж Above & Beyond, Oceanlab і гукамі Anjunadeep?
Tony: Above & Beyond - назоў гурта, Oceanlab – праект, які мы робім з Justine Suissa, а Anjunadeep – лэйбл, які канцэнтруецца на вобласці паміж хаўсам і трансам: такім чынам прысутнічае пэўнае накладанне, але на самай справе гэта мел і сыр. І чыпсы.
Карэспандэнт: Калі ласка распавядзіце падрабязней аб некаторых выканаўцах, прысутных на Anjunadeep 01, такіх як Jaytech, Michael Cassette (яны жа Komytea), Interplay, Joonas Hahmo і нядаўнім прыкметным папаўненні – 16 Bit Lolitas.
Tony: Jaytech – галоўная новая зорка з Аўстраліі. Ён робіць шурпаты, рытмічны транс, які ўлучае ў сябе прагрэсіў, і пасля масы паспяховых сінглаў нядаўна выпусціў свой першы альбом “Everything Is OK”. Michael Cassette – натхнёны васьмідзесятымі праект двух вельмі таленавітых фінскіх прадзюсараў Matti Heininen і Erkka Lempi?inen, якія запісваюцца пад псеўданімам Komytea. Interplay паходзіць з Галандыі і, разам з Electrobios, выпусціў адзін з хітоў Anjunadeep мінулага году пад назовам “With You”. Joonas Hahmo – гэта яшчэ адзін вельмі здольны фін, у якога было некалькі выдатных рэлізаў на Anjunadeep, уключаючы неверагодны “Cocktail Bar”. Гігант п’яна хаўса! 16 Bit Lolitas – апошняе прыкметнае адступніцтва лэйбла: я ўпэўнены, што яны не патрабуюцца ў паданні!
Карэспандэнт: Ці могуць вашыя прыхільнікі чакаць дужа розны стыль і плэйліст падчас ночы Anjunadeep, як гэта было на адным з выступаў падчас WMC у Маямі?
Tony: Не зусім. Мы граем той жа род музыкі з тых часоў, калі мы пачыналі: у залежнасці ад таго, як доўга мы гуляем, мы заўсёды спрабуем ахапіць шырокі дыяпазон меладычнай музыкі: наш самы першы сэт у якасці дзі-джэяў уключаў у сябе Max Graham і Brothers in Rhythm гэтак жа, як і хуткі, выбухны транс. І у самага першага выпуску (”Anjunabeats Volume One”) на зваротным баку прысутнічаў мікс Anjunadeep, такім чынам поспех лэйбла толькі ўраўнаважвае рэчы. Мы любім музыку, якая прымушае сэрца, розум, душу і ногі рухацца, нягледзячы на жанр.
Карэспандэнт: Вы прысутнічалі на WMC на працягу некалькіх апошніх гадоў. Гэтая падзея – канферэнцыя і выступы лепшых выканаўцаў электроннай музыкі – усё яшчэ важная або нават неабходная?
Tony: Добрае пытанне. Гэта заапарк так дакладна. Там занадта шмат усяго для любога нармалёвага чалавека, каб ён змог убачыць і пачуць усё, але ж гэта заўсёды мела месца. Падзея мае сваю, прыроджаную значнасць і неабходнасць.
Карэспандэнт: Ці рыхтуецеся вы па-рознаму да вялікага шоў альбо да канферэнцыі накшталт WMC?
Tony: Безумноўна. Вельмі часта на вялікім фэсце ў вас ёсць толькі кароткі сэт, такім чынам падрыхтоўка і асцярожная кампаноўка вельмі важныя.
Карэспандэнт: Ці ёсць выканаўцы, якія граюць некаторыя вашы трэкі з Anjunadeep, але звычайна не выконваюць музыку ад Above & Beyond?
Tony: Безумоўна: ёсць зусім няшматдзі-джэяў, якія шматгранныя ў музыцы як мы. Шмат здольных хлопцаў, што граюць хаўс - велізарныя прыхільнікі Anjunadeep. Гэта такія людзі як James Jabiela (які быў запрошаным на нашае радыёшоў Trance Around The World на мінулым тыдні), Desyn Masiello і Eric Prydz. Гэтыя хлопцы ніколі не выдаюць менш за 128 бітаў у хвіліну.
Карэспандэнт: Вы сталі аднымі з ветэранаў электроннай сцэны музыкі. Маглі бы вы апісаць абавязкі, якія вы маеце ў вобласці дапамогі маладым талентам на вашых лэйблах і сябрам у бізнэсе.
Tony: Ва ўсіх трох з нас ёсць вызначаныя абавязкі ў межах лэйбла, такім чынам мы стала дапамагаем і заахвочваем ўжо паспяховыя і будучыя таленты ў межах лэйбла (а таксама мы кантактуем з людзьмі па-за ім). І я думаю, што хто заўгодна скажа вам, што мы – даволі даступныя хлопцы.
Карэспандэнт: У вас усё тая ж прыхільнасць да музыкі з тых часоў, калі вы толькі пачыналі ў гэтай індустрыі?
Tony: У пэўнай ступені, так. Мы не пачуваемся падстрэленым голубам, як аднойчы здаралася, і гэта дае нам значна больш волі: нарэшце з Anjunadeep і Anjunabeats, прыцягваючы лепшых талентаў з музычнага спектру, што нам даспадобы, мы не толькі граем гэтую музыку, але і залучаныя ў яе стварэнне на кожным узроўні.
Карэспандэнт: Вашая любоў да праслухоўвання якога дзі-джэя альбо музыкі магла бы здзівіць вашых фанатаў?
Tony: Я кахаю тэк-хаўс, такім чынам людзі як Timewriter, Terry Lee Brown і Neil Quigley прымушаюць мяне насіцца па брудных палях на любым фэсце, дзе мы граем. Я досыць дасведчаны у музыцы, і я кахаю амаль усё акрамя дэт-метала і рэгі. Я натхняюся музыкай The Script, Kings of Leon, Telefon Tel Aviv (RIP), Cliff Martinez або Frank Sinatra.
Карэспандэнт: У гэтую эру лічбавай музыкі, запісаў сэтаў у высокай якасці і струменевага відэа, ці настолькі важна наведванне жывога выступу Above & Beyond?
Tony: Для мяне так! Пачуццё, якое вы атрымліваеце, знаходзяцчыся ў пакоі, поўным людзей, слухаючы гурт або выканаўцу, якіх вы любіце і разумееце, што ўсё адчуваюць тое ж самае… вы не зможаце атрымаць яго, слухаючы музыку дома. Менавіта таму ўсё яшчэ існуюць кіно і тэатры, праз гады пасля з’яўлення тэлебачання. Гэта ў нейкай ступені чалавечая слабасць – жывая імпрэза, якая прыцягвае людзей, але гэта – галоўным чынам пачуццё прыналежнасці да калектыва, якое вы адчуваеце ў памяшканні са мноствам падобна настройных людзей. Я прывяду вам прыклад. Прыблізна адзін год таму барабаншчык з Crowded House, якога клікалі Paul Hester, здзейсніў самагубства. На наступны дзень гурт граў ў Albert Hall, і я быў тамака – купіў квіткі за тыдні да гэтага і з нецярпеннем чакаў канцэрту. І я быў уражаны. Вакаліст Neil Finn у адзін момант сказаў “з прычыны таго, што здарылася ўчора ўвечары, я не магу думаць аб месцы, дзе бы я мог быць акрамя як тут са ўсімі вамі”. Зручна мець зносіны з людзьмі праз інтэрнэт, але адчуванне згуртаванасці, атрыманае ад канцэрту або футбольнага матчу або любога іншага збору, падобнага на гэтыя, не можа быць заменена.
Карэспандэнт: Як Вы лічыце, якая роля нашага сайта Trance.nu і сацыяльных сетак (Facebook, Myspace) у Вашай кар’еры.
Tony: Я думаю, што форумы як trance.nu і наш уласны форум Anjunabeats былі неверагодна важныя ў стварэнні супольнасці прыхільнікаў групы і Anjunabeats, асабліва ў першыя гады. Мы былі актыўныя ў сетцы з самога пачатку і былі адным з першых лэйблаў, якія прадавалі музыку праз інтэрнэт. Зараз ёсць мноства магчымасцяў з MySpace, Facebook, Twitter і г.д.: яны ўсё граюць ролю, і ўсё змяняецца і развіваецца ўвесь час.
Карэспандэнт: Наогул кажучы, як Вы бы апісалі кірунак, у якім рухаецца музычная індустрыя, і ці падабаецца ён Вам?
Tony: Вялікія кампаніі гукапісу выяўляе ўсё большую непрыязнасць да рызыкі, паколькі рынак сціскаецца, а жывы канцэрт становіцца важнейшым. Гэта задавальняе нас: мы маем лэйбл сярэдняга памеру, які працуе выдатна без кампаній па-над намі, ну а мы любім жывыя выступы і плануем іх яшчэ больш, так што ўсё добра. Таксама музыка становіцца трохі больш змяшанай з пункта гледжання жанру.