Новы мікс ад M.I.K.E. (Push) у сэрыі Trance World
Імя Mike Dierickx можа й не пазнавацца аматарам транса. Але калі гучаць імёны M.I.K.E., Push, Plastic Boy, Absolute або адзін з 60 псеўданімаў, які ён скарыстаў для выпуску трэкаў, вам варта ведаць, што мы кажам аб адным з лепшых прадзюсараў, якіх можа прапанаваць транс-сцэна.

Некаторыя з трэкаў бельгійскага прадзюсара і дзі-джэя M.I.K.E, такія як ‘Universal Nation’ and ‘Strange World’ пад псеўданімам Push, паступова сталі легендарнай класікай. На працягу амаль пятнаццацігадовага працэсу вытворчасці і дзі-джэінга, ён выпусціў 6 альбомаў і, не спыняючыся, працягвае несці свой гук у масы. Новы Trance World, Volume 6 знайшоў годнага міксера пасля такіх імёнаў як John O’Callaghan, Sean Tyas, Signum, Robert Nickson і Aly&Fila, якія прыклалі рукі да папярэдніх выпускаў ‘Trance World’.
M.I.K.E. адабраў трэкі паводле сваіх асабістых перавагаў і па-майстэрску звёў іх. ‘Trance World Volume 6′ складаецца з найноўшых рэлізаў, якія здольная прапанаваць транс-індустрыя: гэта Jaytech, Rex Mundi, Armin van Buuren, Rank 1, Signalrunners, Sebastian Brandt і іншыя. Для дадзенай кампіляцыі M.I.K.E. адмыслова напісаў аднайменны гімн ‘Trance World’, што робіць гэты рэліз асаблівым. Будзьце гатовымі да двухгадзіннай вандроўкі да разнастайных кутоў трансу, ад неад’емнага глыбокага прагрэсіў матэрыялу да апліфтынг тэк-трансу ў сваім лепшым выглядзе.
Трэкліст:
CD 1
01 Greedo – The Dark Passenger
02 M.I.K.E. presents Caromax – Logic
03 Rex Mundi – Passage In Time
04 Jaytech – Nemesis
05 Niklas Harding vs Kris O’Neil – Saturn (Michael Badal Remix)
06 Rank 1 – L.E.D. There Be Light (Wippenberg Remix)
07 Bartlett & Dyor – Floating Beyond (Lange Remix)
08 Armin van Buuren feat. Jaren – Unforgivable (First State Rough Mix)
09 Klems – 5 Steps Ahead
10 Nitrous Oxide – Show Me
11 Samara – Verano (Fast Distance Uplifting Mix)
12 True Form – The Getaway
13 M.I.K.E. – M.I.K.E. presents ‘Trance World’CD 2
01 Signalrunners – Meet Me In Montouk
02 Mat Zo – Aurus
03 Liluca – Clear Senses (Urban Breathe Remix)
04 Audible – White Mouse
05 DJ Eco – American Blues
06 AF Project – Moonlight Madness
07 Sebastian Brandt – Serenade
08 Sean Tyas – Melbourne
09 Push – Interference
10 Roger Shah presents Savannah – Body Lotion (Jorn van Deynhoven Remix)
11 Andy Blueman – Everlasting
12 Thomas Bronzwaer – Certitude
13 W&W – Arena
Дата рэлізу: 16 сакавіка, 2009 на лэйбле Armada Music.