Ferry Corsten кіруецца ў сваё першае сусветнае турнэ з жывымі канцэртамі!

Дзякуючы поспеху апошняга альбома Twice In A Blue Moon, знакаміты дзі-джэй і прадзюсар Ferry Corsten хутка пачне першае сусветнае турнэ жывых канцэртаў, названае “Twice In A Blue Moon: The Experience” (TIABM: The Experience) з дэбютнай імпрэзай 29-га траўня ў Putra World Centre у Куала-Лумпур, Малайзія.
Кожны канцэрт з серыі будзе ўключаць выступы госцяў, захапляльныя элементы шоў, уключаючы беспрэцэдэнтныя візуальныя эфекты, ну а адказным за гэта будзе ніхто іншы як галандская суперзорка Ferry Corsten. TIABM: The Experience будзе цягнуцца ўсю ноч, якую не можа прапусціць ніхто з паважаючых сябе аматараў танцавальнай музыкі. “Я вельмі ўсхваляваны ў сувязі з тым, што мне атрымаецца здзейсніць паездку па свеце з гэтым дзеяннем. Упершыню я змагу змясціць сваё ўласныя напрацоўкі і бачанне ў адно грандыёзнае шоў. Відаць, гэтая ноч будзе неверагоднай”, – кажа Ferry Corsten.
TIABM – трэці альбом выканаўцы пад яго ўласным імем Ferry Corsten, які быў выпушчаны ў лістападзе мінулага гады на яго ўласным лэйбле Flashover Recordings. Хіты з гэтага альбома ўключаюць разбуральнік танцпляца Radio Crash і хіт Made Of Love (сумесна з Betsie Larkin), які ўпэўнена засеў у чартах. З часу выпуску альбом стаў адным з найболей горача ўспрынятых шматлікімі крытыкамі і прыхільнікамі танцавальных альбомаў мінулага году.
“Энергічны, чароўны альбом, што падымае настрой, яшчэ раз пацвярджае статут Ferry як архітэктара, піянера, і завадатая транс музыкі” (Mixmag, люты 2009)
“Дасягаючы вышынь яго першага дэбюту, гэты альбом аб’яўляе вяртанне караля. Транс знаходзіцца ў бяспечных руках. In Ferry We Trust” (Inthemix.com.au, студзень 2009)
Шоў “Ferry Corsten presents: TIABM: The Experience” здзейсніць паездку па ўсім свеце на працягу 2009/2010 гадоў. У дадатак да канцэрту ў Putra World Centre, у суботу 6 чэрвеня таксама пацверджаны ўдзел Ferry Corsten’а ў Coloursfest, дзе ён зачыніць нaйбуйнейшы фэст танца на адкрытым паветры ў Шатландыі з адмысловым двухгадзінным шоў Twice In A Blue Moon.
Даведацца больш аб датах канцэртаў і абнаўленнях можна будзе на хутка запушчаным адмысловым TIABM сайце і ў трэйлеры на http://www.ferrycorsten.com/.