Markus Schulz прэзентуе Toronto’09
9-га сакавіка выйшла чарговая кампіляцыя Markus Schulz’а з папулярнай штогадовай серыі, якая падае магчымасць пачуць тыповы стыль яго бягучых сэтаў. Крыніца натхнення на гэты раз – адзін з самых уплывовых клубных кангламератаў ва ўсім свеце – канадскі горад Таронта.

Скончыўшы свой самы шырокі штогадовы тур 2008 году, на працягу якога ён граў ў самых вялікіх клубах сьвету, арэнах і фэстах, лагічна выказаць здагадку, што Markus’у было няпроста абраць горад, які бы увасобіў 2009 год. Для Markus’а, аднак, рашэнне апынулася вельмі простым.
“Некаторыя з маіх лепшых выступаў за апошнія некалькі гадоў праходзілі ў Таронта,” – кажа Markus. “Сусветна вядомы комплекс Guvernment неверагодны і прыносіць велізарнае натхненне. У яго ёсць усё – сталыя, добра дасведчаныя прыхільнікі ў вялікім зручным памяшканні. Мне падабаецца, што кожны выпуск серыі натхнёны рознымі рэчамі, і Таронта ўсяляе настрой, якім я вельмі рады падзяліцца са сьветам.”
Галоўнай рысай гэтай кампіляцыі застаецца цэласнасць з моманту яе задумы – і гэта вынік працы Markus’a у цесным супрацоўніцтве з кожным прадзюсарам, які удзельнічаў у праекце, з мэтай стварэньня гуку, які бы адпавядаў настрою дыску і абранага горада. На дыску прысутнічаюць шматлікія з імёнаў, асаблівасць якіх ужо добра адрозная прыхільнікамі Coldharbour Recordings і слухачамі рэгулярнага радыёшоў Global DJ Broadcast.
Аднак, каб зрабіць свой асабісты унёсак, Markus прысвяціў кампіляцыі вялікую колькасць часу, працуючы ў студыі ўзімку. Вынік – 2 цалкам новых трэка, выпушчаныя пад яго псеўданімам Dakota, які можа апынуцца знаёмым прыхільнікам кампіляцый ад Bedrock і Global Underground у пачатку дзесяцігоддзя. Трэкі завуцца Sin City і Koolhaus. Апошні, названы ў гонар памяшкання для асаблівых падзей у комплексе Guvernment, які Markus апісвае як “прывілей для выступу”. На працягу году плануецца з’яўленне новых трэкаў ад Dakota.
1-ы дыск можна апісаць як вандраванне, адчуванні ад якога змяняюцца з часам. Пачынаючыся з цёмных і павольных шматслойных гукаў, якія наўрад ці могуць быць выяўленыя і ацэненыя па вартасці падчас першага праслухоўвання. 2-і дыск характарызуецца большай частатой рытму для вялікіх памяшканняў, з фірмовымі лініямі басу і эйфарычнымі мелодыямі. У цэлым, кампіляцыя – адлюстраванне пашыраных сэтаў Markus’а Таронта, і досыць дарэчным выглядала б яго даволі хуткае наступнае з’яўленне ў горадзе. Афіцыйны рэліз Toronto ‘09 адбудзецца ў Guvernment у суботу 21-га сакавіка.
Toronto’09 будзе даступны для куплі на CD, а таксама для загрузкі, з панядзелку 9-ого сакавіка.
Трэкліст:
CD 1
01. Dino – Queensquay and Jarvis
02. Thomas Sagstad – Backfire
03. clAud9 – Rain (Coldharbour Rework)
04. Karnak vs. Dymos – Travail
05. Tritonal feat. Cristina Soto – Crash Into Reason (Moonbeam Remix)
06. Rex Mundi – Scorpion
07. Arnej – Tomorrow Never Comes
08. Tenishia – Everything (Tim Grube Dub Mix)
09. Skytech – Cardboard Box
10. Mr. Pit – The Cube
11. Rex Mundi feat. Susana – Nothing at All
12. Max Gueli – Remember the Silence
13. Adiva feat. Vicky Fee – How Does it Feel
14. Omnia – Stick in Monday
CD 2
01. Dakota – Koolhaus
02. Umek & Beltek – Is It? (Wippenberg Remix)
03. Dakota – Sin City
04. Rowald Steyn – Hold Control
05. Mike Foyle – Bittersweet Nightshade (Markus Schulz Return to Coldharbour Remix)
06. Mr. Pit – Besides Words
07. Danilo Ercole – Harbour
08. Dance 2 Trance – Power of American Natives (Markus Schulz Return to Coldharbour Remix)
09. Project MC – Bromley Avenue
10. Calderone & Reddick – Sound of Flight
11. Khaz & Boris M.D. – Eliana
12. Element One – South Haven
13. Barnes & Heatcliff – Pyjamaparty
14. Arnej – Dust in the Wind